«…Міласці Вашай просім» [Аляксандр Гужалоўскі] (fb2) читать постранично, страница - 176


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Літоўская Рэспубліка). У грамадзянскую вайну знаходзіўся на падпольнай партыйнай рабоце ў Літве і Беларусі, у 1919 г. — член Віленскага гаркома КП(б)ЛіБ, рэўтрыбунала, старшыня Мазырскага павятовага рэўкома. З 1920 г. з’яўляўся намеснікам начальніка асобага аддзела 16-й арміі, якая размяшчалася на Беларусі, у 1922-24 гг. займаў кіруючыя пасады ў Надзвычайнай камісіі, Аб’яднанага дзяржаўнага палітупраўлення, памежных органах. З 1924 г. — намеснік паўнамоцнага прадстаўніка АДПУ па Беларускай вайсковай акрузе і адначасова з 1926 г. — начальнік Беларускага аддзялення Галоўнага мытнага ўпраўлення СССР. Адзін з арганізатараў ліквідацыі эсэраўскага падполля на Беларусі, сістэмы палітычнага нагляду ў рэспубліцы.

(обратно)

94

ЛПГ — Лясная прамысловая гаспадарка.

(обратно)

95

МСЗ — Міністэрства сацыяльнага забеспячэння.

(обратно)

96

Напэўна, маецца на ўвазе Далёкі Усход.

(обратно)

97

Напэўна, маецца наўвазе Дом урада.

(обратно)

98

Закурдаеў Васілій Іванавіч (1903–1974) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, нарадзіўся ў Пецярбурзе, у 1920-22 гг. — у Чырвонай Арміі, пасля заканчэння Інстытута народнай гаспадаркі імя Пляханава ў 1926-41 гг. знаходзіўся на партыйнай рабоце. З 1941 г. арганізоўвай партыйнае падполле на тэрыторыі Беларусі, з 1942 г. з’яўляўся намеснікам начальніка Беларускага штаба партызанскага руху. У 1944-46 гг. займаў пасаду загадчыка арганізацыйнага аддзела ЦК КП(б)Б, у 1946-49 гг. — пасаду першага сакратара Баранавіцкага абкома КП(б)Б, у 1949-51 гг. — сакратара ЦК КП(б)Б. У 1951-58 гг. — першы сакратар Мардоўскага абкома КПСС, з 1958 г. — у апараце Савета Міністраў РСФСР.

(обратно)

99

Парткалегія пры ЦК КП(б)Б — орган па разгляду спраў, звязаных з парушэннем партыйнай этыкі і партыйнай дысцыпліны.

(обратно)

100

Галоўнае ўпраўленне па справах прамкааперацыі пры Савеце Міністраў СССР.

(обратно)

101

Народны сход Заходняй Беларусі — вярхоўны орган улады ў Заходняй Беларусі, які дзейнічаў 28–30 кастрычніка 1939 г. згодна з пастановай Палітбюро ЦК ВКП(б) ад 1 кастрычніка 1939 г. «Пытанні Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі». Народны сход ухваліў уваходжанне Заходняй Беларусі ў склад БССР, канфіскацыю памешчыцкіх зямель, нацыяналізацыю банкаў і буйной прамысловасці.

(обратно)

102

АДА — акружны Дом афіцэраў.

(обратно)

103

Камісія партыйнага кантроля пры ЦК ВКП(б) — абіраемы з’ездам партыі орган з апаратам у цэнтры і сталымі прадстаўнікамі на месцах, які кантраляваў выкананне дырэктыў ЦК партыйнымі і савецкімі органамі, прыцягваў да адказнасці членаў партыі за парушэнні праграмы і статута ВКП(б), а таксама партыйнай дысцыпліны.

(обратно)

104

Аблрознапрамсаюз — кааператыўная арганізацыя, якая аб’ядноўвала рамеснікаў-саматужнікаў.

(обратно)