Бондар Автор: Змітрок Бядуля Жанр: Рассказ https://pda.coollib.net/b/255561-zmitrok-byadulya-bondar У апавяданні «Бондар» (1920) творцам, сапраўдным майстрам выступае чалавек, які робіць начоўкі, вёдры, цэбры, бочкі і іншыя падобныя да іх патрэбныя ў гаспадарцы рэчы. Сяляне, вяскоўцы, якія ахвотна набывалі Данілавы вырабы, ацанілі яго талент, назваўшы майстра «залатыя рукі». Аднак бондару здавалася, што яны не могуць па-сапраўднаму зразумець прыгажосць, будуць смяяцца з яго захопленасці працэсам нараджэння рэчаў. Ён чакаў, што нехта іншы, больш культурны і спакушаны ў мастацтве, ацэніць яго майстэрства. I такога чалавека Даніла ўбачыў у дваровай пані. https://pda.coollib.neti/61/255561/cover12.jpg