Наш Караткевіч [Янка Брыль] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Янка Брыль Наш Караткевіч

1


Паслязаўтра год, як яго няма...

За маім расчыненым на ўсход акном, у пакоіку на гарышчы вясковага дома, застыла ў чаканні, можа, нарэшце, і сенакоснага дня сонечна-церпкая, росная раніца, асабліва прыгожая пасля зацяжных дажджоў. Над акном, у белацагляным вільчыку, пачырыквае ды шалпочацца ў цеснаватым ужо гняздзе ластаўчына малеча, падлёткі. З блізкага лесу зрэдку пачуецца гівал. Гэты голас Валодзя любіў. У слове пра маё пяцідзесяцігоддзе, успамінаючы наша падарожжа па маіх родных мясцінах, ён называў гэтага птаха двойчы і за пісьмовым сталом, чуючы яго песню, - «дзьме ў дудку з вадой». Час ад часу недзе воддаль гаркне варона, зімой і летам аднолькава, а ўсё ж, здаецца, сёння трошкі прыгажэй.

Во, і ластаўкі маладзенькія так ужо блізка - зляцелі з гнязда, паселі на белых фортках акна. Калупаюцца дзюбкамі ў новым перайку, прыхарошваюцца, змалку чысцюлі, зрэдку якая чырыкне штосьці, як і мама з татам, зусім даверліва, не баючыся чалавека. Бачу іх праз сетку фіранкі, няхай сабе менш выразна, але ж з жывымі ценямі, якія пацешна трапечуцца на ўзорыстай белі. Гэта тады, калі прылятае адно з бацькоў і насустрач чарговай мошцы ўся дзетвара адразу і галасамі, і крылцамі выказвае нецярплівасць.

Каб ён, Валодзя, наведаў мяне тут (а гаварылася ж!..), дык і заціхнуў бы разам у назіранні, а потым і засмяяўся б, па-свойму гучна ды молада, што акно цяпер шаноўнай панечцы гаспадыні прыйдзецца мыць часцей!..

Успамінаю словы яго, што ўразілі нядаўна, пры перачытванні шматпакутнай кнігі «Нельга забыць»:

«Прыйдзе дзень, і мяне не будзе. А свет не застанецца без слоў.

...Прыйдзе дзень, і мяне не будзе. Але будзе вечнай зямная цеплыня.

...А на цёплай зямлі ў буркатлівых галубоў лапкі ў векі вякоў будуць каралавымі».

Зусім інакш чытаецца гэта цяпер, чым чыталася вось ужо больш за дваццаць гадоў таму назад, у рукапісе.

Увосень васьмідзесятага я запісаў у блакноце:

«Думаў учора, што трэба будзе перачытаць Караткевіча, якога я чытаў найбольш у першых рукапісных варыянтах. І гэта па-свойму гаворыць мне пра яго значнасць. У нейкай залежнасці ад яго юбілею».

Пасля, праз няпоўныя чатыры гады, прыйшла другая - горкая, балючая залежнасць. Жаданне перачытаць паўтарылася. За гэты год перачытаў амаль усё надрукаванае. (Найбольш - за гэтым столікам, на якім цяпер пішу.) У мностве папак, якія мы, сябры, сумна кажучы - члены камісіі па яго літаратурнай спадчыне, перабралі ў папярэднім азнаямленні, ёсць яшчэ нямала таго, што будзем не перачытваць, а чытаць упершыню. Асабліва блакноты з рабочымі запісамі зачараванага вандроўніка па самых розных кутках Беларусі, па ўсёй савецкай краіне і за межамі яе, з запісамі хатнімі, за перагружаным сталом. Уражанне ад таго, што ён паспеў зрабіць, як ён нямала зрабіў - пазней яшчэ пабольшыцца. Яно немалое і так, я гэта адчуваў над яго старонкамі неаднойчы. І мне з ім добра было, нібы з жывым гаворачы...

Інакш загучалі і пісьмы Валодзевы, паўсотні пісем з Воршы, з Масквы, з Рагачова. І мае да яго таксама перачыталіся цяпер інакш. І аўтографы на кнігах таксама гучаць па-іншаму. Хоць бы такі, апошні на тытульнай старонцы «Чорнага замка Альшанскага»:

«Другу майму з год былых, цяперашніх і, спадзяюся, доўгіх яшчэ будучых...» Дата: «11 лютага 84 г.». За пяць месяцаў і чатырнаццаць дзён...

Днямі, яшчэ раз убачыўшы гэты аўтограф, успомніў словы Адама Багдановіча з яго ўспамінаў пра Максіма. Не памятаю іх у зусім дакладным гучанні, помніцца жаль, які і ў мяне кладзецца ў падобныя словы: «Не думаў я, што мне прыйдзецца пісаць пра цябе, а не наадварот...»

Леташні ліпень... Валодзя паехаў зноў на Палессе, у апошняе, скажам цяпер - у адчайнае падарожжа. Некалькі дзён перад гэтым, калі ён вярнуўся з Кіева, з юбілейнай сустрэчы выпускнікоў універсітэта імя Шаўчэнкі, а я «на дзянёк» прыехаў з вёскі, мы гаварылі па тэлефоне. Ён мне сказаў, што ў Кіеве яшчэ застаўся наш агульны друг, таксама былы «шаўчэнкаўскі» студэнт, Флёрыян Няўважны, вядомы польскі ўкраініст, шчыры, актыўны прыхільнік і нашай літаратуры. Знайсці яго можна зноў жа па сяброўскай лініі, цераз іх аднакашніцу, кіяўлянку Музу Сняжко. З гэтай мілай жанчынай, якую я пакуль што ведаю па расказах беларуса ды паляка і па голасе ў тэлефоннай трубцы, мы нямала пагаварылі пра нашага беларуса. Куды менш весела, чым сумна, заклапочана. І з Флёрыянам крыху пазней - таксама. Муза Яўгенаўна перадала мне пасля Валодзева фота, зробленае ёю ў Кіеве, у тым апошнім чэрвені. Ён быў зусім стары на сваім толькі пяцьдзесят чацвёртым годзе, стары і тужліва-зняможаны.

І здымак той, для мяне апошні, і гутарка па міжгароднім з украінкай і палякам, і наша з Валодзем гутарка па тэлефоне менскім - усё было апошнім нечакана. Як яно, такое, было ўжо неаднойчы, як будзе і потым. Да нас, у нас, пасля нас...

Здарылася так, што ў тыя ліпеньскія дні я злёг у вёсцы ад нейкага віруса, дзён колькі ныў у нязвычна высокай тэмпературы, і жонка,