Язэп Юхо

RSS канал автора
Поделиться:
Иллюстрация № 1 читать онлайн КулЛиб

Язэп Аляксандравіч Юхо (19 сакавіка 1921, Мінск — 29 ліпеня 2004) — беларускі гісторык права, доктар юрыдычных навук (1980), прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ (1983), заснавальнік першай навуковай школы дзяржавы і права Беларусі, сябар Вялікай Рады міжнароднага грамадскага аб'яднання ЗБС «Бацькаўшчына».
Вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце (1938—1939), потым прызваны ў армію, скончыў Горкаўскае вучылішча зянітнай артылерыі (1941).
Падчас вайны: камандзір агнявога ўзводу (пад Масквой, 1941), намеснік камандзіра зянітнай гарматы і начальнік артылерыі стралковага палка на Паўднёвым і Заходнім фронтах. Двойчы цяжка паранены. З 3-м Беларускім фронтам вызваляў Віцебск, Полацк, ваяваў ва Усходняй Прусіі. Скончыў вайну ў званні маёра. Узнагароджаны ардэнамі «Чырвонай Зоркі», «Айчыннай вайны» 1-ай ступені, медалямі. У 1946 годзе звольніўся з арміі.
Скончыў Мінскі юрыдычны інстытут (1949), аспірантуру Інстытуту філасофіі і права АН БССР (1954).
Працаваў народным суддзём Варашылаўскага раёна г. Мінску, навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі і права АН БССР (1952), дацэнтам кафедры грамадзянскага і грамадзянска-працэсуальнага права юрыдычнага факультэта БДУ (1956), загадчыкам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права БДУ, намеснікам дэкана юрыдычнага факультэта БДУ. Намеснік старшыні юрыдычнай камісіі пры Савеце Міністраў БССР (1960—1964).
Удзельнічаў у падрыхтоўцы праекту Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года.

Аўтар больш за 200 навуковых прац. Кандыдацкая дысертацыя на тэму «Устанаўленне Савецкай улады ў Заходняй Беларусі ў 1939 г.» (Інстытут дзяржавы і права АН СССР, 1954). Доктарская дысертацыя на тэму «Грамадска-палітычны лад і права Беларусі ў XVI ст.» (Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Т. Шаўчэнкі, 1980).
Адзін з ініцыятараў перавыдання Статута ВКЛ 1588 года, адзін з аўтараў перакладу, каментароў і даведніка.
Суаўтар першага «Юрыдычнага энцыклапедычнага даведніка» на беларускай мове. Аўтар вядомых дапаможнікаў «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» і «Кароткі нарыс па гісторыі дзяржавы і права Беларусі».

Показывать:   Сортировать по:

Показываем книги: (Автор) (все книги на одной странице)

Количество книг по ролям: Автор - 1. ( 1 на иностранном языке)
По форматам:  fb2 книги - 1 (0.26 Мб)
Всего книг: 1. Объём всех книг: 0 Мб (272,378 байт)

Автор

Биографии и Мемуары   История: прочее  


Зарегистрируйтесь / залогиньтесь для выкачки нескольких книг одним файлом.