Вампір у Сасэксе [Артур Игнатиус Конан Дойль] (fb2) читать постранично, страница - 7


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

сысці, — шэптам сказаў Холмс. — Калі вы возьмеце занадта адданую Далорэс пад адну руку, я вазьму пад другую. Ну вось, — дадаў ён, зачыніўшы за сабой дзверы, — думаю, астатняе яны ўлагодзяць самі.

Да гэтай гісторыі засталося дадаць толькі адзін ліст, напісаны Холмсам у адказ на той, якім гісторыя пачынаецца. Вось ён:

Бэйкер-стрыт,

21 лістапада

Адносна вампіраў.

Шаноўны сэр!

У адказ на ваш ліст ад 19 лістапада паведамляю, што я расследаваў справу вашага кліента, містэра Фэргюсана, “Фэргюсан і Мюрхэд”, пастаўшчыкі гарбаты на Мінсінг-лэйн, і што справа паспяхова закрытая. З удзячнасцю за рэкамендацыі,

Шчыра ваш,

Шэрлак Холмс