Вампір у Сасэксе [Артур Игнатиус Конан Дойль] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

патлумачу пры нашай асабістай сустрэчы. У гэтым лісце я акрэсліваю агульную сітуацыю, каб ведаць, ці зоймецеся вы гэтай справай. Апошнім часам жонка майго сябра пачала паводзіць сябе вельмі дзіўна, зусім не так прыязна і лагодна, як заўсёды. У майго сябра гэта другі шлюб, а ад першага ён мае сына. Хлопчыку цяпер пятнаццаць, гэта вельмі мілы і ласкавы падлетак, хаця і калека праз няшчасны выпадак у дзяцінстве. Двойчы жанчына накідвалася на няшчаснага хлопца, прычым без аніякіх на тое падставаў. Аднойчы яна ўдарыла яго палкай, ад чаго на ягонай руцэ застаўся вялікі рубец. Але гэта нішто ў параўнанні з яе стаўленнем да ўласнага дзіцяці, цудоўнага хлопчыка, якому няма і году. Прыблізна месяц таму нянька была вымушаная пакінуць дзіця без нагляду на некалькі хвілінаў. Раптам яна пачула яго гучны крык, нібы ад болю, і паспяшалася назад. Калі яна забегла ў пакой, то ўбачыла сваю гаспадыню, якая схілілася над сынам: без сумневаў, яна ўкусіла яго за шыю. На шыйцы дзіцяці была невялікая ранка, з якой струменіла кроў. Нянька была так уражаная, што хацела паклікаць мужа, але жанчына ўпрасіла яе не рабіць гэтага і дала пяць фунтаў за маўчанне. Ніхто нічога не патлумачыў, і на нейкі час гэта забылася.

Тым не менш, здарэнне зрабіла на няньку жудаснае ўражанне, і з таго часу яна пачала пільна сачыць за сваёй гаспадыняй і больш уважліва глядзець дзіця, якое пяшчотна любіла. Ёй здавалася, што маці, у сваю чаргу, сочыць за ёю і падпільноўвае момант, калі можна будзе дабрацца да немаўляткі. Удзень і ўначы нянька ахоўвала дзіця, і ўдзень і ўначы маці, насцярожаная і маўклівая, здавалася, перабывала ў чаканні — як воўк у чаканні ягняці. Гэта, канечне, гучыць неверагодна, але я малю вас паставіцца да справы сур’ёзна, бо і жыццё дзіцяці, і душэўнае здароўе бацькі залежаць ад гэтага.

Урэшце надышоў жахлівы дзень, калі муж даведаўся пра ўсё. Нервы нянькі не вытрымалі, яна не магла больш цярпець напружанне і шчыра прызналася гаспадару. Яму гэта здалося страшнай казкай, як, магчыма, здаецца і вам цяпер. Ён ведаў сваю жонку як адданую яму жанчыну і, калі забыцца пра яе напады на пасынка, адданую маці. Навошта ёй было раніць уласнае дзіця? Ён сказаў няньцы, што яна трызніць, што яе падазрэнні вар’яцкія, а такі нагавор на гаспадыню недапушчальны. Падчас размовы да іх данёсся раптоўны крык. Нянька і гаспадар кінуліся разам у дзіцячы пакой. Уявіце сабе яго пачуцці, містэр Холмс, калі ён убачыў, як яго жонка ўстае з каленяў ад дзіцячага ложка… і кроў — кроў на безабароннай дзіцячай шыйцы і прасціне. З крыкам жаху ён павярнуў жончын твар да святла і ўбачыў кроў на яе вуснах. Гэта была яна, без усялякіх сумневаў яна. Яна піла кроў беднага дзіцяці!

Такія вось акалічнасці справы. Цяпер жонцы не дазволена пакідаць пакой. Ніхто нічога не патлумачыў. Муж амаль звар’яцеў. Ён і я ведаем пра вампіраў вельмі мала, хіба толькі назву. Мы думалі, што гэта дзікая казка чужынскіх краінаў. І цяпер тут — у самым сэрцы Англіі, у Сасэксе… Але ўсё гэта можна абмеркаваць з вамі зранку. Вы не адмовіцеся сустрэцца са мной? Пагодзіцеся скарыстаць свае незвычайныя здольнасці, каб дапамагчы разгубленаму і напаўзвар’яцеламу чалавеку? Калі так, калі ласка, дашліце тэлеграму на імя Фэргюсана (Чызмэн, Лэмберлі), і я буду ў вас а дзясятай.

Шчыра ваш,

Роберт Фэргюсан

P.S. Калі не памыляюся, ваш сябра Ўотсан граў у рэгбі за Блэкхіт, а я быў трохчацвярным за Рычманд. Гэта адзіная рэкамендацыя, якую я магу прадставіць.

— Безумоўна, я яго памятаю, — сказаў я, адклаўшы ліст. — Вялікі Боб Фэргюсан, найлепшы трохчацвярны рычмандцаў. Такі дабрадушны. Гэта цалкам у яго характары — непакоіцца за сябра.

Холмс паглядзеў на мяне і пакачаў галавой.

— Вы не перастаяце здзіўляць, Ўотсан, — сказаў ён. — У вас проста безліч неспазнаных магчымасцяў. Будзьце ласкавы, запішыце тэкст тэлеграмы: “Ахвотна зоймемся вашай справай”.

Вашай справай?

— Ён не павінен думаць, што ў нас тут прытулак для ідыётаў. Безумоўна, ён пісаў пра сябе. Дашліце яму тэлеграму і давайце забудземся на гэта да раніцы.

Роўна а дзясятай наступнага ранку Фэргюсан зайшоў да нас. Я памятаў яго высокім хударлявым хлопцам, вельмі рухавым і незвычайна спрытным, што дазваляла яму неаднакроць перамагаць каманду суперніка. Ці можа быць штосьці больш прыкрае і балючае, чым праз гады сустрэць чалавека, толькі вельмі аддалена падобнага да выдатнага спартоўца, якім я ведаў яго ў часы росквіту? Яго моцнае цела нібы ўсохла, ільняныя валасы парадзелі, плечы апусціліся. Баюся, мой выгляд выклікаў у яго падобныя пачуцці.

— Вітаю, Ўотсан, — сказаў ён, і голас яго быў па-ранейшаму глыбокі і сардэчны. — Вы не падобны да хлопца, якога я выкінуў за канаты ў натоўп на полі ў Олд-Дзір. Думаю, я таксама крыху змяніўся. Але мяне састарылі апошнія дзень-два. З вашай тэлеграмы, містэр Холмс, я зразумеў, што няма сэнсу ўдаваць з сябе чыйгосьці прадстаўніка.

— Прасцей дзейнічаць наўпрост, — адказаў Холмс.

— Безумоўна. Але вы можаце ўявіць, як складана